Дарогі, водазабесьпячэньне і захаваньне сельгаскомплексу – Андрэйчанка правёў прыём грамадзян ва Ўшачах
Першым звярнуўся жыхар вёскі Лутава Сельцо. Ён папрасіў заасфальтаваць вул.Цэнтральную ў населеным пункце, яе працягласць - 1 км. Уладзімір Андрэйчанка сказаў, што, зыходзячы з фінансаў, пастараюцца асфальт пакласці ў наступным годзе. Таксама селянін паскардзіўся на дрэнную якасць вады ў студніцах. Гэту праблему вырашаць на працягу сакавіка.
З калектыўным зваротам прыйшлі пяць работніц свінакомплекса "Сарочына". Вытворчы ўчастак хочуць закрыць, людзі просяць захаваць яго: гэта працоўныя месцы для мясцовых жыхароў і навакольных вёсак. Галаўное прадпрыемства Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў плануе перамясціць жывёлу на іншы ўчастак у Бешанковіцкі раён у мэтах лепшай лагістыкі. Для работнікаў гэта дыскамфорт: будзе складана дабірацца на працу. "Свінакомплекс павінен працаваць. Прапрацуйце варыянты яго захавання, і будзем вырашаць", - сказаў мясцовай уладзе старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Развітваючыся з журналістамі, Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што людзі станоўча ацэньваюць прыёмы ў райцэнтрах кіраўнікамі галін улады рэспубліканскага ўзроўню. Змяняецца структура зваротаў грамадзян: акцэнтуюць увагу на якасці выканання тых ці іншых паслуг, паляпшэнні інфраструктуры. "Многае зроблена, у тым ліку ўладамі на мясцовым узроўні. Але ёсць сур'ёзная праблема - занятасць. Скарачэнне работнікаў на вытворчасцях недапушчальна, але і казаць, што мы ўсе пытанні на макраўзроўні павінны вырашаць, гэта таксама няправільна. Дзяржава зрабіла ўсё, каб развіваць вытворчасць на месцах, створана заканадаўчая база, таму ў гэтым пытанні трэба мясцовым органам улады праяўляць актыўнасць", - адзначыў спікер Палаты прадстаўнікоў.
Ён дадаў: у апошні час надавалася вялікая ўвага сацыяльным аб'ектам. Ва Ушачах пабудавалі фізкультурны комплекс, адрамантавалі бальніцу, музей, дзіцячыя садкі, пабудавана школа мастацтваў.
Сёння на прыём да Уладзіміра Андрэйчанкі таксама звярталіся з пытаннямі працаўладкавання, абскарджання прысуду суда. Жыхар Баранавічаў прынёс прапановы змяненняў ва Уголовный кодекс і закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму.