Дарожная разметка у выглядзе нот і скрыпічных ключоў з'явілася ў Воршы

Яшчэ адна візітоўка катка з'явілася ў Оршы. Незвычайную дарожную разметку наносіць Аршанская спецаўтабаза насупраць устаноў сацыяльнай сферы.

Першымі ўпрыгожылі праезную частку па вуліцы Леніна. Каля школы мастацтваў №1 цяпер рух амаль як па нотах, якія дапаўняе скрыпічны ключ. А насупраць Лядовай Арэны – разметка ў выглядзе шайб і клюшак.

Дарожная служба спецаўтабазы сёння наносіць трафарэтную музычную атрыбутыку на дарозе каля школы мастацтваў №2, а зусім хутка асфальтавае палатна ўздоўж устаноў адукацыі ўпрыгожаць кнігі з пяром.

Няцяжка здагадацца, што сімвал медыцыны – змяя і чаша – стануць своеасаблівым указальнікам на ўстановы аховы здароўя раёна.

Ідэя такога афармлення дарожнага палатна рэгіёна належыць дырэктару Аршанскай спецаўтабазы Андрыяну Гатальскаму. А ён, у сваю чаргу, пазычыў яе ў французскіх дарожных афармляльнікаў. Нестандартны падыход прыйшоўся па душы і аршанцам.

"Віцебскія весці".