Дасягненне высокага ўзроўню якасці жыцця простага чалавека з'яўляецца галоўнай задачай улады - А.Косінец
За моцную і квітнеючую Беларусь, за захаванне і прымнажэнне нашай спадчыны галасаваў на выбарчым участку №32 Віцебска старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. Аб сваім выбары ён расказаў журналістам пасля таго, як апусціў бюлетэнь у скрыню для галасавання, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. "Я галасаваў за тое, каб захаваць і прымножыць нашу спадчыну, каб якасна і багата жылі нашы людзі. Моцная Беларусь - гэта моцная эканоміка, квітнеючая Беларусь - гэта багата жывучыя людзі, гэта шмат дзіцячых калясак", - сказаў губернатар. У надыходзячай пяцігодцы перад Віцебскай вобласцю, як і перад усёй краінай, стаяць сур'ёзныя задачы па паляпшэнні якасці жыцця людзей, нарошчванні эканамічнай моцы дзяржавы. На надыходзячую пяцігодку Віцебская вобласць узяла на сябе высокія абавязацельствы. Так, у 2015 годзе аб'ём вырабленых тавараў і паслуг павялічыцца ў 2 разы ў параўнанні з 2010 годам, валавы аб'ём сельгасвытворчасці ўзрасце ў 1,7 раза, сярэдняя заработная плата да канца 2015 года дасягне Br1,9 млн.
19 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. За моцную і квітнеючую Беларусь, за захаванне і прымнажэнне нашай спадчыны галасаваў на выбарчым участку №32 Віцебска старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. Аб сваім выбары ён расказаў журналістам пасля таго, як апусціў бюлетэнь у скрыню для галасавання, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Я галасаваў за тое, каб захаваць і прымножыць нашу спадчыну, каб якасна і багата жылі нашы людзі. Моцная Беларусь - гэта моцная эканоміка, квітнеючая Беларусь - гэта багата жывучыя людзі, гэта шмат дзіцячых калясак", - сказаў губернатар.
У надыходзячай пяцігодцы перад Віцебскай вобласцю, як і перад усёй краінай, стаяць сур'ёзныя задачы па паляпшэнні якасці жыцця людзей, нарошчванні эканамічнай моцы дзяржавы. На працягу 2011-2015 гадоў прадугледжваецца рэалізаваць 25 абласных мэтавых праграм. Яны ўяўляюць сабой своеасаблівы дэтальны план дзеянняў па забеспячэнні комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці. Адной з найважнейшых праграм Аляксандр Косінец назваў "Малую энергетыку", якая прадугледжвае будаўніцтва гідраэлектрастанцый, павелічэнне мясцовых відаў паліва ў паліўным балансе. Яе галоўная мэта - зніжэнне залежнасці ад знешніх паставак вуглевадароднай сыравіны.
Асаблівую значнасць мае праграма развіцця аграпрамысловага комплексу вобласці на 2011-2015 гады "Вітагра". Яе галоўнымі напрамкамі стануць забеспячэнне харчовай бяспекі, прыбытковая і рэнтабельная праца сельгаспрадпрыемстваў, далейшае развіццё экспарту сельгаспрадукцыі, замацаванне на вёсцы высокакваліфікаваных кадраў. У праграме вялікая ўвага ўдзяляецца пытанням павышэння заработнай платы, стварэнню камфортных сацыяльна-бытавых умоў для сельскіх працаўнікоў. У выніку рэалізацыі праграмы ў вобласці ўдасца стварыць высокаэфектыўную і канкурэнтаздольную сельскую гаспадарку, забяспечыць больш высокі ўзровень жыцця сельскага насельніцтва.
Прыярытэтнае развіццё атрымае фармацэўтычная галіна і прамысловая вытворчасць ветэрынарных прэпаратаў. У Віцебску ўжо ўведзена першая чарга завода па вытворчасці лекавых сродкаў ААТ "Белвітуніфарм". Праграмай "Віцебская фармацыя" на базе гэтага прадпрыемства прадугледжана стварэнне вучэбна-навукова-вытворчага комплексу.
Гэтыя планы адпавядаюць рэспубліканскім прыярытэтам развіцця на 2011-2015 гады і ставяць мэтай забеспячэнне далейшага росту дабрабыту і паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва Віцебшчыны на аснове мадэрнізацыі эканамічных адносін, інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці рэгіянальнай эканомікі, падкрэсліў Аляксандр Косінец. На надыходзячую пяцігодку Віцебская вобласць узяла на сябе высокія абавязацельствы. Так, у 2015 годзе аб'ём вырабленых тавараў і паслуг павялічыцца ў 2 разы ў параўнанні з 2010 годам, валавы аб'ём сельгасвытворчасці ўзрасце ў 1,7 раза, сярэдняя заработная плата да канца 2015 года дасягне Br1,9 млн.
Выбарчая кампанія ў Віцебскай вобласці праходзіць арганізавана. У датэрміновым галасаванні ў Віцебскай вобласці прынялі ўдзел 34,6% выбаршчыкаў. Сёння, у дзень асноўнага галасавання, таксама назіраецца высокая актыўнасць выбаршчыкаў. Як адзначыў Аляксандр Косінец, гэта сведчыць аб даверы выбаршчыкаў да дзеючай улады.-0-