Дасягненні Віцебшчыны-2021: па шляху паступальнага руху
У 2021 годзе развіццё рэгіёну грунтавалася на выкарыстанні такіх канкурэнтных пераваг, як індустрыяльны патэнцыял, развіты аграпрамысловы комплекс, разнастайнасць неабходных для арганізацыі вытворчай дзейнасці сыравінных рэсурсаў, выгаднае эканома-геаграфічнае становішча і развітыя транспартныя камунікацыі, турыстычная інфраструктура, якая развіваецца, навукова-адукацыйны патэнцыял, багатая культурная спадчына рэгіёну. Перспектыўным напрамкам таксама з'яўляецца развіццё сектара IT-паслуг.
ПРАМЫСЛОВАСЦЬ
Драйвер развіцця вобласці – гэта прамысловы комплекс, які фармуе чвэрць валавага рэгіянальнага прадукту. У 2021 годзе забяспечаны прырост прамысловай вытворчасці, у тым ліку ў дрэваапрацоўцы (прырост 6,6%), выпуску электраабсталявання (20,8%), прадуктаў нафтаперапрацоўкі (3,3%), транспартных сродкаў і абсталявання (1,6%), у лёгкай (2,2%) і харчовай прамысловасці (1%). Трэць выпускаемай прадукцыі – інавацыйная.
На мадэрнізацыю і тэхнічнае перааснашчэнне прамысловасці накіравана парадку 980 млн руб., або 46% ад агульнага аб'ёму інвестыцый вобласці. Уведзены ў эксплуатацыю цэх хуткага замарожвання на Талачынскім кансервавым заводзе, участак па вырабе гідрапад'ёмнікаў на Аршанскім інструментальным заводзе, лінія заключнай апрацоўкі прашыўных дывановых пакрыццяў на «Віцебскіх дыванах», цэх па вытворчасці кратаватых насцілаў на Наваполацкім заводзе тэхналагічных металаканструкцый, фармовачны цэх па выпуску шматпустотных пліт перакрыццяў бязволубачным спосабам запусціў філіял «СЖБ №3 г. Віцебска» ААТ «Крычаўцэментшыфер».
Створаны 24 новыя прамысловыя прадпрыемствы і вытворчасці, у тым ліку восем у дрэваапрацоўцы, сем у харчовай, пяць у лёгкай прамысловасці.

СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА
Сельская гаспадарка вобласці фарміруе парадку 11% ВРП. Ад эфектыўнасці працы галіны шмат у чым залежаць развіццё раёнаў, загрузка перапрацоўваючых прадпрыемстваў. У эпіцэнтры дзейнасці арганізацый АПК пытанні павышэння эфектыўнасці вытворчасці, забеспячэнне прыросту прадукцыі раслінаводства за кошт павелічэння прадукцыйнасці сельгасугоддзяў, няўхільнага выканання тэхналагічных рэгламентаў вырошчвання культур, узмацнення дысцыпліны землекарыстання, укаранення перспектыўных сартоў і гібрыдаў.
Галоўнымі клопатамі жывёлаводаў з'яўляюцца жорсткае выкананне тэхналагічнай дысцыпліны, накіраванай на забеспячэнне захаванасці і павелічэнне пагалоўя буйной рагатай жывёлы, удасканаленне кармавой базы і якасці кармоў. У гэтых мэтах рэалізуецца маштабная праграма па абнаўленні жывёлагадоўчых ферм. У 2021 годзе работы па будаўніцтве, рэканструкцыі, мадэрнізацыі і капітальным рамонце вяліся на 56 аб'ектах для ўтрымання буйной рагатай жывёлы. Агульная іх магутнасць пасля завяршэння работ складзе 10,5 тыс. галоў. Уведзена ў эксплуатацыю рабатызаваная малочнатаварная ферма на дзве тысячы галоў надойнага статка паблізу вёскі Чурылава Аршанскага раёна. На асобных аб'ектах выкананне работ вядзецца гаспадарчым спосабам уласнымі сіламі арганізацый, а таксама з прыцягненнем наёмных брыгад, што дазваляе скараціць тэрміны будаўніцтва і эканоміць грашовыя сродкі сельгаспрадпрыемстваў. Напрыклад, у «Рудакова» ўласнымі сіламі будаўнічай брыгады выконваліся работы па рэканструкцыі будынка для ўтрымання БРЖ у Ноўцы, пры гэтым удалося зэканоміць каля 22% рэсурсаў. Узведзены пяць жывёлагадоўчых памяшканняў спрошчаных канструкцый. У бягучым годзе правядзенне далейшай мадэрнізацыі працягваецца больш чым на 80 жывёлагадоўчых аб'ектах.

ГАНДАЛЬ
Сумесная праца прадпрыемстваў гандлю і прамысловасці вобласці дазволіла забяспечыць стабільнасць на спажывецкім рынку. Пакупніцкія перавагі (перш за ўсё, на сацыяльна значныя тавары) задавольваюцца ў асноўным за кошт беларускай прадукцыі, удзельная вага якой у аб'ёме тавараабароту вышэй, чым па краіне. Па дадзеным паказчыку паўночны рэгіён з году ў год стабільна ўтрымлівае лідзіруючую пазіцыю сярод абласцей.
На Віцебшчыне сфарміравана развітая інфраструктура гандлю і грамадскага харчавання. У 2021 годзе яна пашырылася за кошт уводу 30 новых магазінаў, гандлёвая плошча павялічылася на 26,1 тыс. кв. м. Пабудавана новых і абноўлена дзеючых 65 аб'ектаў грамадскага харчавання на 1,4 тыс. месцаў.
Забяспечанасць гандлёвымі плошчамі на тысячу жыхароў склала 801 кв. м пры нарматыве 610 кв. м, месцамі ў агульнадаступных аб'ектах грамадскага харчавання – 41,4 месца пры агульнарэспубліканскім нарматыве – 42 месцы.
ТРАНСПАРТ
Для паляпшэння якасці транспартнага абслугоўвання пасажыраў у вобласці пастаянна карэктуюцца схемы і расклад дзеючых маршрутаў. У Віцебску праведзена замена білетаў розных відаў транспарту на адзіны – для аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў, укараняецца бескандуктарная сістэма аплаты на трамвайных маршрутах.
Праведзеная ААТ «Віцебскаблаўтатранс» рэарганізацыя філіялаў дазволіла павялічыць выручку, выйсці на прыбытковую працу. Штогод абнаўляецца рухомы састаў аўтапарка. У 2021-м за кошт сродкаў абласнога бюджэту набыта 16 аўтобусаў катэгорыі М2 і шэсць аўтобусаў «Нёман», электробус з зараднай станцыяй, за кошт уласных сродкаў «Віцебскаблаўтатранса» – тралейбус на аўтаномным ходзе.
ПРЫМАТВАЛЬНІЦТВА
На Віцебшчыне прыватны бізнес вырас, адужэў і застанецца для рэгіёна фактарам росту. Суб'екты малога і сярэдняга прымацтва паступальна нарошчваюць свой уклад у эканоміку вобласці. Па выніках 2021 года на 9% павялічыліся падатковыя плацяжы ў бюджэт, у 1,5 раза – экспарт тавараў, у 1,3 раза – экспарт паслуг.
Удзельная вага малога і сярэдняга бізнесу ў агульным аб’ёме экспарту тавараў вобласці склала амаль 30%, паслуг – 75%.
Развіццю прадпрымальніцтва ў рэгіёне спрыяе ўсебаковая дзяржаўная падтрымка. Толькі ў 2021 годзе суб'ектам малога прадпрымальніцтва з абласнога бюджэту выдзелена 130 тыс. рублёў. Акрамя таго, для арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай і дзейнасці ў сферы аграэкатурызму 83 беспрацоўныя атрымалі субсідыі ў суме 265,6 тыс. руб.
У розных сферах эканомікі пачалі працаваць 277 новых малых арганізацый, уведзена ў эксплуатацыю 9 вытворчасцей.
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА
Работа рэальнага сектара эканомікі фарміруе аснову для развіцця сацыяльнай сферы. Дзяржаўная падтрымка, у першую чаргу, аказваецца тым, хто па аб'ектыўных прычынах не можа паклапаціцца пра сябе сам, – людзям з інваліднасцю, адзінокім пажылым грамадзянам, іншым сацыяльна ўразлівым катэгорыям насельніцтва. Для гэтага на Віцебшчыне створаны 25 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія ў 2021 годзе аказалі больш за 75 тыс. сацыяльна-бытавых паслуг. Сацыяльную дапамогу на даму атрымліваюць 15,4 тыс. грамадзян, звыш 6 тыс. чалавек забяспечаны тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі.
Для павышэння даступнасці сацыяльных паслуг адкрываюцца стацыянарныя сацыяльныя пункты і філіялы цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, працуюць гаспадарчыя брыгады. У 2021 годзе абсталяваны даступным асяроддзем 11 аб'ектаў сацыяльнага абслугоўвання. Цэнтр прыёму-перадачы паведамленняў у экстранныя, аварыйныя і іншыя службы аказаў каля 2,5 тыс. паслуг інвалідам па слыху па ўсёй вобласці.
У вобласці функцыянуюць 15 стацыянарных сацыяльных устаноў, у якіх пражываюць 3,5 тыс. чалавек. На ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы ў 2021-м накіравана звыш 5 млн руб., што ў 5,5 раза больш, чым годам раней.
У паўночным рэгіёне забяспечана даступнасць сацыяльных паслуг для кожнай катэгорыі людзей з інваліднасцю. На базе Віцебскага дома-інтэрната функцыянуюць аддзяленні рэабілітацыі для людзей з парушэннем апорна-рухальнага апарату і з інваліднасцю па зроку, у якіх штогод праходзяць рэабілітацыю больш за 400 грамадзян. Адкрыты аддзяленні дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў у Віцебскім і Аршанскім дамах-інтэрнатах.
АХОВА ЗДАРОЎЯ
Ва ўмовах пандэміі каранавіруса, якая ахапіла свет, асаблівая ўвага надаецца ахове здароўя. У 2021-м на выкананне мерапрыемстваў Дзяржпраграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» накіравана 680 млн руб.
Уведзены ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі корпус №2 Віцебскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера, абласны клінічны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі для інвалідаў і ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Завершана рэканструкцыя будынка дыспансера абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі, а ўжо ў 2022 годзе плануецца пабудаваць спальны корпус дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Жамчужына», працягнецца абнаўленне Лёзненскай, Докшыцкай, Сенненскай цэнтральных раённых бальніц.
У мадэрнізацыю рэсурснай базы арганізацый аховы здароўя інвеставана 45 млн руб., закуплена каля 1,3 тыс. адзінак медыцынскага абсталявання. Устаноўлены камп'ютарныя тамографы ў Лепельскай цэнтральнай раённай бальніцы, абласным клінічным цэнтры пульманалогіі і фтызіятрыі, абласной клінічнай бальніцы, набыты тамограф для Глыбокскай цэнтральнай раённай бальніцы.

ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ І ТУРЫЗМ
Спартсмены Віцебшчыны на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах 2021 года заваявалі 117 медалёў (39 залатых, 34 сярэбраныя, 44 бронзавыя), з іх 58 – у алімпійскіх відах спорту.
За гэты перыяд падрыхтаваны 281 кандыдат у майстры спорту, 65 майстроў спорту, 9 майстроў спорту міжнароднага класа.
У 2021 годзе рэканструяваны фізкультурна-аздараўленчы комплекс у аграгарадку Бабінічы Аршанскага раёна, спорткомплекс у Оршы, зала адзінаборстваў у Паставах, капітальна адрамантаваны стадыён у Шуміліне. На гэтыя мэты накіравана з бюджэту каля 15 млн руб. Акрамя таго, пабудаваны спартыўныя пляцоўкі для міні-футбола з штучным пакрыццём у Сенне, Росанах і Чашніках.
На Віцебшчыне функцыянуе 105 гасцініц і аналагічных аб'ектаў індустрыі гасціннасці, 107 санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый, зарэгістраваны 670 суб'ектаў аграэкатурызму.
У 2021 годзе на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы турыстычнай галіны накіравана 5,6 млн руб. За кошт гэтых сродкаў рэканструяваны дом потымства ў вёсцы Тафелі Росанскага раёна, абсталяваны месцы для кемпінгу і пабудаваны дзве назіральныя вышкі на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Ельня» у Мёрскім раёне, абсталявана «Міфалагічная сцежка», набыты катамараны у спартыўна-турыстычным комплексе «Азеркі» Пастаўскага раёна. Будуюцца і рэканструююцца больш за 50 аб'ектаў турызму і спорту практычна ва ўсіх рэгіёнах вобласці.
За кошт уласных сродкаў выкананы бягучы рамонт у гасцініцах «Віцебск», «Лучоса», «Орша», комплексе «Славянскі» у Полацку.
Экспарт турыстычных паслуг у 2021 годзе склаў 6,6 млн долараў і вырас у 1,4 раза.
