Даходы кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці ў I квартале склалі Br938,4 млрд.
25 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Даходы кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці ў студзені-сакавіку 2009 года склалі Br 938,4 млрд., або 110,9% да плана, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. У ходзе выканання бюджэту дадаткова прыцягнута Br92,6 млрд.
Выкананне плана па даходах забяспечана па бюджэтах усіх узроўняў. У рэспубліканскі бюджэт паступіла Br529,3 млрд., або 117,8% (дадатковыя паступленні склалі Br80,1 млрд.), у мясцовы бюджэт - Br 409,1 млрд., або 103,2% (Br 12,5 млрд.).
У параўнанні з першым кварталам 2008 года паступленні ў кансалідаваны бюджэт вобласці павялічыліся на Br83,9 млрд. у дзейных цэнах. Самы вялікі прырост паступленняў забяспечылі дзяржаўныя прадпрыемствы (137% да ўзроўню I квартала 2008 года) і страхавыя арганізацыі (133,1%). Найбольшая доля паступленняў прыпадае на дзяржаўныя прадпрыемствы і арганізацыі - імі сфарміравана 83,1% даходнай часткі кансалідаванага бюджэту вобласці. Камерцыйныя арганізацыі забяспечылі паступленне 13,7% даходаў. Доля плацяжоў ад індывідуальных прадпрымальнікаў склала 2,1% у даходах бюджэту, фізічных асоб - 1,1%.
Па дадзеных на 1 красавіка 2009 года, запазычанасць суб'ектаў гаспадарання Віцебскай вобласці па плацяжах у бюджэт склала Br31,4 млрд. і скарацілася на Br1,2 млрд. у параўнанні з пачаткам года. Пастаяннымі даўжнікамі перад бюджэтам, якія маюць запазычанасць звыш Br1 млрд., з'яўляюцца ААТ "Браслаўскі райаграсэрвіс", КУПСХП "Сітца", ААТ "Віцебскі прыборабудаўнічы завод" і ААТ "Полацкі завод "Праммашрамонт". У парадку прыняцця мер прымусовага спагнання запазычанасці падатковыя органы вобласці ліквідавалі недаімку бюджэту на Br 29,3 млрд.
Адной з праблем у вобласці з'яўляецца нерэнтабельная праца прадпрыемстваў. Па стане на 1 красавіка, больш за 1,2 тыс. прадпрыемстваў, або 8,1% ад колькасці зарэгістраваных, атрымалі страты. Гэта менш, чым за аналагічны перыяд 2008 года, на 116 прадпрыемстваў, аднак агульная сума атрыманай страты вырасла на Br52,2 млрд. у супастаўных цэнах.
Усяго ў фарміраванні даходнай часткі кансалідаванага бюджэту вобласці прымаюць удзел амаль 451 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку звыш 15 тыс. юрыдычных асоб, амаль 30 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама каля 406 тыс. фізічных асоб.-0-