Даходы кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці ў студзені-лютым склалі Br549,6 млрд.

19 сакавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Даходы кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці ў студзені-лютым склалі Br549,6 млрд., у тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт паступіла Br273,2 млрд., у мясцовы - Br276,4 млрд. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. Асноўнымі даходнымі крыніцамі кансалідаванага бюджэту вобласці з'яўляюцца акцызы - іх удзельная вага склала 30,4% у агульным аб'ёме паступленняў, ПДВ - 19,1%, падаходны падатак - 12,1%, падатак на прыбытак - 8,5%. На выкананне даходнай часткі бюджэту за два месяцы паўплываў пераход больш як 1,7 тыс. плацельшчыкаў вобласці на падатковы ўлік паквартальна. У выніку яшчэ каля Br22 млрд. падатковых плацяжоў паступіць у бюджэт толькі па выніках першага квартала. Найбольшая доля паступленняў прыпадае на прадпрыемствы і арганізацыі ўсіх форм уласнасці - імі сфарміравана 96% даходнай часткі кансалідаванага бюджэту вобласці (Br526,8 млрд.). Індывідуальныя прадпрымальнікі забяспечылі паступленне 2,7% даходаў (Br14,6 млрд.). Плацяжы фізічных асоб склалі каля 1,5% (Br8,2 млрд.). Па даных на 1 сакавіка, запазычанасць суб'ектаў гаспадарання Віцебскай вобласці па плацяжах у бюджэт склала Br18,9 млрд. і скарацілася на Br1,5 млрд. у параўнанні з пачаткам года. Пастаяннымі даўжнікамі перад бюджэтам, якія маюць запазычанасць звыш Br1 млрд., з'яўляюцца адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Браслаўскі райаграсэрвіс" і "Пастаўскі райаграсэрвіс", КУПСХП "Ситце", ААТ "Віцебскі прыборабудаўнічы завод" і ААТ "Полацкі завод "Праммашрамонт". У парадку прыняцця мер прымусовага спагнання запазычанасці падатковыя органы вобласці ліквідавалі недаімку бюджэту на суму Br132 млрд., або 24% ад агульнай сумы даходаў. Усяго ў фарміраванні даходнай часткі кансалідаванага бюджэту вобласці прымаюць удзел звыш 454 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку больш як 16 тыс. юрыдычных асоб, амаль 30 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама каля 408,8 тыс. фізічных асоб.-0-