Даходы "Віцебскаблаўтатранса" ад аказання платных паслуг у I квартале ўзраслі амаль на 22%

22 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Даходы ад аказання платных паслуг рэспубліканскага аўтатранспартнага тэрытарыяльнага унітарнага прадпрыемства "Віцебскаблаўтатранс" у першым квартале бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года ўзраслі амаль на 22% і склалі Br4,1 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве. Рост даходаў забяспечаны пашырэннем спектру паслуг, якія аўтатранспартныя прадпрыемствы (АТП) "Віцебскаблаўтатранса" аказваюць насельніцтву і юрыдычным асобам. Толькі за апошнія тры гады ў эксплуатацыю здадзены 5 станцый дыягностыкі: у Наваполацку, Полацку, Мёрах, Дубровне, Бешанковічах. У цяперашні час у сістэме "Віцебскаблаўтатранса" дзейнічае 20 станцый тэхнічнай дыягностыкі, 4 з іх - мабільныя. У 2008 годзе пры 17 АТП створаны шынамантажныя ўчасткі, абсталяваныя сучаснай тэхнікай, якая дазваляе праводзіць работы з бескамернымі шынамі. Яшчэ 6 прадпрыемстваў арганізавалі сертыфікаваныя станцыі тэхнічнага абслугоўвання, гарантыйнага рамонту і сэрвіснага абслугоўвання аўтамабіляў МАЗ. З улікам попыту насельніцтва і арганізацый, прадпрыемствы прадастаўляюць паслугі мыцця, санітарнай апрацоўкі і дэзінфекцыі транспарту, створаны аўтастаянкі. Перадрэйсавы медыцынскі і тэхнічны агляд таксама можна прайсці на прадпрыемствах "Віцебскаблаўтатранса". Дадатковыя крыніцы даходу з'яўляюцца падмогай прадпрыемству для набыцця новых транспартных сродкаў. Штогод "Віцебскаблаўтатранс" за кошт уласных сродкаў набывае каля 70 новых адзінак тэхнікі. У першым квартале гэтага года набыта 38 грузавых аўтамабіляў, прычэпаў і паўпрычэпаў. За студзень-сакавік прадпрыемствамі "Віцебскаблаўтатранса" перавезена 2 млн.т розных грузаў, што складае 105,2% да аналагічнага перыяду мінулага года. Экспартных паслуг аказана на суму $336,4 тыс., што склала 95% да адпаведнага перыяду мінулага года.-0-