Драмтэатры з Брэста і Віцебска абмяняюцца гастролямі
У Віцебску 25-27 кастрычніка брэстаўчане прэзентуюць чатыры спектаклі, у тым ліку тры апошнія прэм'еры. Так, прыхільнікі тэатральнага мастацтва ўбачаць меладраму "Кантраст і любоў" нямецкага рэжысёра Марселя Крона. Будзе паказана камедыя "Вясёлы ўдавец" у пастаноўцы мастацкага кіраўніка Брэсцкага тэатра драмы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Аляксандра Козака. Не пакіне гледачоў абыякавымі камедыя ў стылі рэтра "Старэйшы сын" па аднайменнай п'есе Аляксандра Вампілава, над стварэннем якой папрацаваў рэжысёр Цімафей Ільеўскі. Тэатр з берагоў Буга таксама парадуе сваёй творчасцю дзяцей, прадставіўшы казку "Сумны кароль".
"Гэта апошнія працы тэатра, якія карыстаюцца цікавасцю ў публікі. Менавіта па такім прынцыпе мастацкі савет выбіраў спектаклі. На такую ж пазіцыю мы арыентавалі віцебскіх калег. Жыхары Брэста атрымалі магчымасць паглядзець якасныя пастаноўкі на беларускай мове, што для брэсцкай сцэны з'яўляецца рэдкасцю", - адзначыла Ларыса Навіцкая.
У гэты ж час трупа Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа прывязе ў Брэст тры спектаклі. У афішы прадстаўлены камедыі "Доктар філасофіі" і "Шукаем тэнара", а таксама п'еса ў трох дзеях "Дзіўная місіс Сэвідж". Пасля паездкі ў Віцебск Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы адправіцца на гастролі па гарадах Брэсцкай вобласці. У лістападзе камедыю "Вясёлы ўдавец" убачаць жыхары Іванава і Баранавічаў, а ў Івацэвічах брэсцкія акцёры пакажуць "Брава, Лаўрэнсія".