Сяброўства беларускага і расійскага народаў з'яўляецца асновай фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" - Б.Грызлоў

17 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Моцную духоўную аснову фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» стварае шматвяковая дружба рускага і беларускага народаў, агульныя карані і традыцыі, сказаў у звароце да фестывалю старшыня Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі, старшыня Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі Барыс Грызлоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Барыс Грызлоў падкрэсліў, што фестываль стаў адным з буйных праектаў Саюзнай дзяржавы. «Славянскі базар у Віцебску» будзе садзейнічаць узаемаабагачэнню культур і паглыбленню ўзаемаразумення паміж народамі, падкрэсліў ён.-0-