Дружина Віцебскай вобласці заняла першае месца на першынстве Беларусі па біятлоне сярод юнакоў і дзяўчат
Найбольш вызначыліся Дар'я Кудаева і Юлія Кавалеўская, якія заваявалі па тры медалі. Па два прызавыя месцы ў актыве Дар'і Забела і Вікторыі Шашковай. Як паведаміў начальнік аддзела ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Аляксандр Жураўскі, на гэтых традыцыйных спаборніцтвах быў агляд найбліжэйшага рэзерву зборнай Беларусі – удзельнічалі спартсмены, якія праз 2 – 3 гады павінны папоўніць нацыянальную дружыну.
– Каманда нашай вобласці штогод дамінуе на першынстве краіны, – адзначыў суразмоўца. – Чарговы раз пацвердзілася, што Віцебская вобласць з'яўляецца асноўнай кузняй біятлоннага рэзерву зборнай Беларусі. Праўда, на гэты раз не надта ўдала выступілі хлопцы. Трэба прызнаць, што нашы юнакі не на лідзіруючых пазіцыях сярод аднагодкаў у Беларусі.
"Віцебскія весці".