Сябры, сябры, draugi. Міжнародны лагер «Бе-Lа-Русь» сабраў у Віцебскай вобласці моладзь з трох краін

Міжнародны лагер «Бе—Lа—Русь» сабраў ля Кургана Дружбы ў Верхнядзвінскім раёне 400 актывістаў моладзевых арганізацый Расіі, Беларусі і Латвіі. Тры насычаныя яркімі падзеямі дні правядуць хлопцы і дзяўчаты на гасціннай віцебскай зямлі.




Івентаў, якія дапамогуць моладзі ўмацаваць адносіны, у праграме лагера дастаткова: дыялогавыя пляцоўкі, спартыўныя турніры, творчыя конкурсы, песні пад гітару ля вогнішча і дыскатэкі да раніцы, расказвае **сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова**:

— Вельмі добра, што за 30-гадовую гісторыю лагер захаваў свае традыцыі: сімвалічнае прысвячэнне першагодкаў, правядзенне мітынгу і ўшанаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Завершыцца лагер традыцыйным уручэннем медалёў удзельнікам, якія прыязджаюць сюды 5, 10, 15, 20 і 25 гадоў. Сёлета ў нас будуць нават 30-гадовыя юбіляры.




Лагер адрознівае асаблівая атмасфера дружбы, творчасці і яднання моладзі, падзяліўся меркаваннем **старшыня Расійскага Саюза Моладзі Павел Красноруцкі**:

— Сёлета ў нас запланавана серыя дыялогавых пляцовак, падчас якіх мы маем намер распрацаваць дарожную карту супрацоўніцтва расійскай і беларускай моладзі.

Пэўныя накідкі ў гэтым напрамку ў нас маюцца, але мы таксама хочам, каб моладзь, якая сабралася ў лагеры, выказала свае ідэі і прапановы.






У «Бе—Lа—Русь» прыбылі больш за 150 хлопцаў і дзяўчат з дзесяці рэгіёнаў Расіі, удакладніў Павел Красноруцкі:

— У іх ліку прадстаўнікі Пскоўскай, Яраслаўскай, Ноўгарадскай, Маскоўскай абласцей. Упершыню да насдалучылася моладзь з Татарстана, Чувашыі і Ніжняга Ноўгарада. Прыемна адзначыць, што ў складзе дэлегацыі прыехала вельмі шмат першагодак, якім толькі трэба пагрузіцца ў атмасферу лагера.









Прадстаўнікі латвійскай дэлегацыі далучацца да лагера ў анлайн-фармаце.