Дубровенец Мікалай Чэкчыкаў — найлепшы малады камбайнер Віцебскай вобласці
Сёння апоўдні на ўскрайку поля Мікалая Чэкчыкава з працоўнай перамогай павіншавалі Алег Лындын, старшыня Дубровенскага райвыканкама, Уладзімір Насле́днікаў, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, Вячаслаў Хрол, першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта БРСМ, і Кацярына Малевіч, першы сакратар РК БРСМ, Ірына Сакало́ва, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў, і Аляксандр Малянкоў, в.а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Дубровенскага раёна.
А ў завяршэнне над жнівам раздаліся запальныя песні ў выкананні ансамбля «Грамніцы» раённага Дома культуры.
Безумоўна, Мікалай Чэкчыкаў быў рады ўзнагародам і віншаванням, аднак не хаваў таго, што спяшаецца вярнуцца за штурвал камбайна — кожная хвіліна — на вагу золата ў гэтыя жнівеньскія дні для любога працаўніка вёскі. А значыць, наперадзе нас чакаюць новыя перамогі і новыя ўрачыстыя хвіліны.