Дубровенскі ільнозавод у 2011 годзе накіруе ў развіццё вытворчасці больш Br5 млрд. інвестыцый

1 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. ААТ "Дубровенскі льнозавод" у 2011 годзе плануе накіраваць у развіццё вытворчасці больш Br5 млрд., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Анатоль Басенкаў. У лік асноўных мерапрыемстваў, запланаваных да рэалізацыі ў гэтым годзе, уваходзяць інвестпраект па ўстаноўцы новай лініі па выпрацоўцы кароткага льновалокна, будаўніцтва склада для захоўвання сыравіны і гаражоў для набытай у 2010 годзе тэхнікі. Акрамя таго, у дзеючай кацельні трэба замяніць састарэлы маральна і фізічна кацёл магутнасцю 6,5 т пары ў гадзіну. Анатоль Басенкаў адзначыў, што ў мінулым годзе ўкладанні ў асноўны капітал прадпрыемства таксама склалі больш Br5 млрд. Буйным праектам стаў запуск паратурбіннай устаноўкі, якая працуе на газе і льнотрасце. Яе рэалізацыя дазволіла заводу ўцягнуць у абарот льнотрасту, якая застаецца ў якасці адходаў вытворчасці. Штогод яе аб'ём складае каля 4 тыс.т, што прыраўноўваецца да 2 тыс.т умоўнага паліва. Такім чынам, на заводзе сфарміраваны замкнёны цыкл вытворчасці. Выкарыстанне льнотрасты ў якасці мясцовага віду паліва дазволіць заводу выпрацоўваць трэць спажываных энергетычных рэсурсаў. Чаканая эканомія складзе Br20-25 млн. у месяц. Акупнасць праекта - чатыры гады. Прадпрыемства заснавана ў 1933 годзе. За 2010 год завод выпусціў прадукцыі на Br8,5 млрд., што на 22% больш у параўнанні з 2009 годам. Агульная колькасць працаўнікоў - 230 чалавек.-0-