Дубровенскі раён першым у Віцебскай вобласці завяршыў жніво і сабраў больш за 100 тыс. т.

Дубровенский район первым в Витебской области завершил жатву и собрал более 100 тыс. т.

Дубровенскі раён першым у Віцебскай вобласці завяршыў агульнанацыянальную кампанію з рэкордным ураджаем у 102 тыс. т.

"Дубровенскі раён далучыўся да раёнаў-стотысячнікаў і стаў другім у вобласці пасля Аршанскага, якому скарыўся гэты рубеж. Такога ўраджаю збожжавых у раёне не было ніколі за ўсю гісторыю, хлебаробы тут сабралі з гектара па 43,2 ц", - паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

У камітэце таксама адзначылі раёны, якія сабралі больш за 90 тыс. т, такіх у вобласці тры - Верхнядзвінскі, Віцебскі і Талачынскі. А ў цэлым па вобласці сабрана 1 млн 266 тыс. т збожжа, пры сярэдняй ураджайнасці 35 ц/га, што на 6,6 ц вышэй за ўзровень мінулага года. Агульнанацыянальная кампанія набліжаецца да фіналу, прыбрана 96% плошчаў. У вобласці больш за 350 экіпажаў камбайнераў-тысячнікаў (з іх звыш 50 маладзёжных), больш за 40 экіпажаў перавысілі намалот у 1,5 тыс. т і 7 экіпажаў пераадолелі рубеж у 2 тыс. т.

Алена Ціханава, БЕЛТА.