Дуэль фарбаў геніяльных іспанцаў. Толькі 10 дзён у Віцебску - Пабла Пікаса і Сальвадора Далі

Дуэль красок гениальных испанцев. Только 10 дней в Витебске - Пабло Пикассо и Сальвадор Дали
Выстава двух вядомых мастакоў стала адной з найярчэйшых падзей сёлетняга «Славянскага базару», на якім прадстаўлены ўсе віды мастацтваў. У яе ўвайшлі 205 работ з прыватнага збору маскоўскага бізнесмена Аляксандра Шадрына. Экспазіцыя ў нашым абласным цэнтры – шчаслівае выключэнне, бо ўладальнік паказвае сваю калекцыю ў гарадах-мільённіках, але, па словах Аляксандра Шадрына, ён не мог праехаць міма радзімы Марка Шагала, які сябраваў з Пікаса і нават працаваў з ім у адной керамічнай майстэрні. Сімвалічна, што выстава ў Мастацкім музеі афіцыйна адкрылася 7 ліпеня ў дзень нараджэння Марка Шагала.

Прадставіў экспазіцыю сын і саўладальнік калекцыі Яраслаў Шадрын.

– Ідэя дадзенага праекта – сутыкнуць лоб у лоб двух геніяў XX стагоддзя. Мы падабралі работы (а гэта палова нашай калекцыі, якую мы збіралі 15 гадоў), якія ілюструюць, што Пабла Пікаса і Сальвадор Далі думалі пра адны і тыя ж рэчы. Напрыклад, як ставіліся да жанчыны. У аднаго была адзіная муза – Гала, у другога з каханымі звязаны пэўныя перыяды творчасці. Рознае стаўленне ў іх і да каррыды. Для Далі – гэта сюррэалізм, у Пікаса – выраз любові да радзімы. Цікава параўнаць іх керамічныя творы, – тлумачыць Яраслаў.

Большую частку экспазіцыі займаюць працы Сальвадора Далі, яго графіка, кераміка, скульптура. Сярод іх самыя знакамітыя сюжэты мастака: растаючыя гадзіны, слон на тоненькіх ножках, жанчына з скрынямі, жыраф у агні і інш. Пабла Пікаса прадстаўлены 39 творамі. Для параўнання, у Эрмітажы прысутнічае ўсяго 14 керамічных тварэнняў Пабла Пікаса, падораных Надай Лежэ. На выставе ў Віцебску іх 30!

У залах музея ў рэжыме нон-стоп дэманструюцца фільмы-экскурсіі, у якіх калекцыянер Аляксандр Шадрын распавядае пра сваё зборы.

Таццяна Пастэрнак, "Віцебскія весці"