Два дзясяткі прадпрыемстваў і арганізацый Віцебшчыны занесены на абласную Дошку гонару

Два десятка предприятий и организаций Витебщины занесены на областную Доску почета

Цырымонія ўшанавання тых, хто дасягнуў найбольш высокіх вынікаў у выкананні параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця Прыдзвіння, — адно з найбольш значных мерапрыемстваў у рэгіёне, прымеркаваных да святкавання 1 Мая.

Сярод лепшых па выніках 2012 года – 20 прадпрыемстваў паліўна-энергетычнага комплексу, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, сувязі і транспарту, адукацыі, культуры, медыцыны, спорту. Другі раз на Дошку гонару за апошнія некалькі гадоў трапіла ПУП «Ніць» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх». Як расказаў нашаму карэспандэнту галоўны інжынер швейнай фірмы Генадзь Лобанаў, яны надаюць асаблівую ўвагу мадэрнізацыі вытворчасці: новае абсталяванне не толькі функцыянальнае і надзейнае, але і спажывае мінімальную колькасць энергетычных рэсурсаў. У 2013-м такі падыход да справы толькі вітаецца, бо ў Год беражлівасці эканоміць трэба нам усім.

— У сучасных складаных умовах прадпрыемствы Віцебскай вобласці шукаюць крыніцы эканамічнага росту за кошт мадэрнізацыі, развіцця інтэлектуальнага, творчага патэнцыялу чалавека, пошуку новых ідэй і тэхналогій. Поспех прыходзіць да тых, хто ўмее дакладна вызначыць мэту, прымае правільныя, прадуманыя рашэнні на перспектыву, — адзначыў падчас урачыстага мерапрыемства старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ацясаў.— Ушаноўваючы перадавікоў, мы аддаём даніну павагі найбольш аўтарытэтным калектывам і працаўнікам, якія канкрэтным прыкладам, справамі не толькі павышаюць уласнае дабрабыт, але і спрыяюць умацаванню эканомікі сваіх рэгіёнаў, вобласці, краіны. А галоўнае, яны задаюць добры тон у працы ўсяму народна-гаспадарчаму комплексу.

Дарэчы, задаюць добры тон у такой працы і віцябляне. Гарадскую Дошку гонару адкрылі разам з абласной. Словы падзякі і прызнальнасці за добрасумленную
працу выказаў старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Мікалайкін.

На фота: Аляксандр Ацясаў віншуе з ганаровай узнагародай дырэктара ААТ "Завод "Легмаш" Сяргея Коласа

 

Анастасія БУТ.
Фота аўтара.
«Віцебскі рабочы»