Два экіпажы камбайнераў у Віцебскай вобласці пераадолелі трохтысячны рубеж па намалоце збожжа

26 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Адразу два экіпажы ў Віцебскай вобласці сёння пераадолелі трохісячны ру_беж па намалоце збожжа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным камітэце прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Перадавікамі ўборачнай сталі Уладзімір Лапкоўскі са СПК "Прудзінкі" Верхнядзвінскага раёна і экіпаж у складзе старшага камбайнера Вячаслава Конышкі і камбайнера Вячаслава Рабчанкі са СПК "Купалаўскі" Аршанскага раёна. Абодва пераможцы будуць заахвочаны грашовымі прэміямі ў памеры 10 базавых велічынь (адна базавая велічыня ў цяперашні час складае Br35 тыс.). Ушанаванне перадавікоў жніва пройдзе прама ў полі 27 жніўня. Акрамя грашовых прэмій, камбайнерам будуць уручаны каштоўныя падарункі і падзячныя пісьмы органаў выканаўчай улады і прафсаюзных арганізацый. Сёння намалот хлебаробаў вобласці перавысіў 1 млн.т. Паводле даных камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, убрана каля 90% пасяўных збожжавых плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 33,3 ц/га. Лідарам уборачнай кампаніі з'яўляецца Аршанскі раён, тут ужо намалочана больш за 100 тыс.т. А самая высокая ўраджайнасць дасягнута ў СПК "Ларынаўка" Аршанскага раёна - 60 ц/га. Больш за 100 камбайнераў вобласці намалацілі звыш 1 тыс.т збожжа.-0-