Два абноўленыя спартлагеры адкрылі ў Воршы і аграгарадку Бабінічы

У аграгарадку Бабінічы Аршанскага раёна і Оршы сёння адкрылі два спартыўныя аб'екты пасля маштабнай рэканструкцыі.

Будаўніча-мантажныя работы на фізкультурна-аздараўленчым комплексе ў Бабінічах пачаліся ў снежні 2020 года. Рэканструкцыя ішла 8 месяцаў – ад старога ФАК тут засталіся толькі металаканструкцыі. Усе работы з устаноўкай абсталявання абышліся ў Br9 млн.

"У нашым ФАК прадстаўлены шырокі спектр паслуг. Ёсць трэнажорная зала – вялікая, з сучасным абсталяваннем на ўсе групы цягліц. Таксама з'явіліся тэнісны і більярдны залы, для заняткаў аэрабікай, сауна. У спортзале могуць праходзіць гульні па футболе, баскетболе, гандболе і валейболе. Прэйскурант цэн для заняткаў тут спортам адзін з самых нізкіх, для нас важна, каб паслугі былі даступныя людзям. Таксама тут будуць працаваць розныя секцыі: ужо набралі дзяцей у групу па адзінаборствах, плануем прыцягнуць для трэніровак юнацкі склад міні-футбольнай каманды "Вітэн", каб мясцовыя дзеці падцягваліся да іх узроўню", – адзначыў дырэктар фізкультурна-спартыўнага клуба "Орша" Сяргей Колесаў.

Новы спартыўны аб'ект стаў добрым падарункам для аграгарадка з 4,5 тыс. жыхароў. Падчас рэканструкцыі да будынка прыбудавалі культурна-спартыўны цэнтр для правядзення масавых мерапрыемстваў. Таксама ў комплексе прадугледзелі пад'ёмнік для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што з'яўленне абноўленага ФАК у Бабінічах - агульная праца рэспубліканскіх, абласных і мясцовых органаў улады. "За апошнія гады ў Аршанскім раёне па ўказе №506 прайшлі вялікія пераўтварэнні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, з'явіліся новыя працоўныя месцы, павысіўся заробак, пабудавалі малочны завод, мясакамбінат узводзіцца, сацыяльныя аб'екты. У першую чаргу гэта дзякуючы ўвазе Прэзідэнта да развіцця Аршанскага рэгіёну, гэта яго ініцыятыва", - сказаў спікер. Уладзімір Андрэйчанка таксама павіншаваў жыхароў з надыходзячым Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў адзначыў, што Аршанскі раён павінен стаць лідарам у спорце. У рэгіёне створаны шматфункцыянальныя комплексы па розных відах спорту. "Тут павінны з'яўляцца прафесійныя спартсмены, якімі будзе ганарыцца ўся краіна. Укладанні ў спартыўныя аб'екты маюць два напрамкі - аздараўленне насельніцтва і падрыхтоўка атлетаў. У Бабінічах для пачатковай стадыі развіцця спартсмена ўсяго дастаткова, па меры росту іх узроўню будзем даўкамплектоўваць ФАК адпаведным абсталяваннем", - дадаў губернатар.

Таксама сёння ў Воршы адкрылі пасля рэканструкцыі спорткомплекс са стадыёнам. Тут уклалі новыя бегавыя дарожкі на 400 м з апорнымі ямамі, з'явіўся гарадок воркаўта, міні-футбольная пляцоўка, поле для хакея на траве. У будынку комплексу размясцілася саўна, трэнажорная і фітнес-залы, раздзявальні, медпункт, більярдная.

Рэканструкцыя двух спартыўных аб'ектаў праведзена па ўказе №506 "Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці"

"БЕЛТА"