Два праекты Віцебскай вобласці ўключаны ў дзяржпраграму інавацыйнага развіцця
Усяго ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016 – 2020 гады ўключаны 34 новыя праекты. Адпаведны Указ № 236 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы.
У спіс прадпрыемстваў увайшлі і два ад Віцебскай вобласці. У прыватнасці, нарматыўна-прававы акт зацвярджае выкарыстанне сродкаў інавацыйных фондаў для фінансавання праектаў, якія рэалізуюцца горадаўтваральнымі прадпрыемствамі ААТ «Аршанскі інструментальны завод» і «Віцязь».
Прыняцце дакумента будзе спрыяць інавацыйнай дзейнасці ў галінах і рэгіёнах, развіццю суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, дазволіць накіраваць неабходныя рэсурсы для стварэння новых высокатэхналагічных вытворчасцей.