Два кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый у Талачынскім раёне асуджаныя за скажэнне статыстычнай справаздачнасці
23 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Два кіраўнікі сельгасарганізацый у Талачынскім раёне прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за скажэнне статыстычнай справаздачнасці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшы пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах і аналізу судовай практыкі пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Арэхва.
Загадчыца адной з малочна-таварных ферм раёна, спрабуючы пазбегнуць дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці, са студзеня па май 2010 года ўносіла ў афіцыйныя дакументы ілжывыя звесткі. Такім чынам жанчына хавала па mor 25 цялят, якія, паводле яе "даных", былі прададзены.
З улікам станоўчай характарыстыкі правапарушальніцы ўдалося пазбегнуць строгага пакарання: падчас выязнога паказальнага суда ў адпаведнасці з ч.1 арт. 427 КК Беларусі яна асуджана да штрафу ў памеры 45 базавых велічынь (цяпер адна базавая велічыня роўная Br35 тыс.).
Да такога ж пакарання за аналагічныя дзеянні была асуджана яшчэ адна кіраўніца жывёлагадоўчага комплексу гэтага ж раёна, якая хавала па mor 27 галоў моладзі буйной рагатай жывёлы, дадаў Дзмітрый Арэхва.-0-