Два склада боепрыпасаў абясшкоджаны ў Віцебскай вобласці за выхадныя
10 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Два склада боепрыпасаў абясшкоджаны ў Віцебскай вобласці за выхадныя, паведамілі карэспандэнту БелТА ў в/ч 5524 УВ МУС Беларусі.
У ходзе правядзення восеньскіх сельскагаспадарчых работ на полі пабліз вёскі Бондары Віцебскага раёна механізатары ўбачылі боепрыпасы. Усяго на небяспечным участку сапёры выявілі 10 артылерыйскіх снарадаў, 3 мінамётныя міны, 4 гранаты і 28 узрывальнікаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Яшчэ на адзін склад боепрыпасаў натрапіўся ў лесе каля вёскі Кірэева Дубровенскага раёна грыбнік.
Усе боепрыпасы вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны.-0-