Два склада боепрыпасаў выяўлены пры пракладцы газу ў Віцебскім раёне
31 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Буйны склад боепрыпасаў выяўлены пры пракладцы газу ў Віцебскім раёне, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
Звыш 110 артылерыйскіх снарадаў калібра 76 мм часоў Вялікай Айчыннай вайны былі выяўлены будаўнікамі на мінулых выхадных пры правядзенні земляных работ у вёсцы Шапуры. Баяпрыпасы знаходзіліся на глыбіні 1,5-2 м у радыусе некалькіх метраў.
Характэрна, што некалькімі днямі раней за 10 м ад гэтага месца быў выяўлены яшчэ адзін невялікі склад - 11 артылерыйскіх снарадаў калібра 45 мм.
Усе боепрыпасы група размініравання в/ч №5524 УВ МУС Беларусі вывезла ў бяспечнае месца і знішчыла.-0-