Два склада боепрыпасаў часоў вайны знішчаны ў Віцебскай вобласці
25 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Два склады боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны ліквідаваны ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
На полі каля вёскі Буракі Лёзненскага раёна пры правядзенні земляных работ былі знойдзены 8 мінамётных мін, граната "Ф-1" і артылерыйскі ўзрывальнік. Паблізу возера Салдатскае каля гарадскога пасёлка Баравуха-1 Полацкага раёна выяўлена авіяцыйная бомба "ФАБ-50".
Групамі размініравання в/ч 5524 і в/ч 5530 небяспечныя знаходкі вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны.-0-