Два студэнцкія атрады з Віцебскай вобласці працавалі летам на будаўніцтве Беларускай АЭС

Два студотряда из Витебской области работали летом на стройке Белорусской АЭС

Студэнцкія атрады, якія прадстаўляюць Віцебскую вобласць на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі ў Астраўцы на ўзвядзенні аб'ектаў Беларускай АЭС, а гэта атрад «Эўрыка» (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт) і «Беркут» (Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт), не проста добра папрацавалі летам, але і прынялі актыўны ўдзел у спартыўнай і дасугавай праграме, якая праводзілася для ўдзельнікаў будоўлі.

Так, «Эўрыка» сабрала адразу дзевяць прызавых месцаў (на здымку), з іх два першыя — у фотаконкурсе і конкурсе дыслакацыйных стэндаў. Атрад «Беркут» адзначаны пяццю прызавымі месцамі, сярод якіх таксама два першыя — у конкурсе «Творчыя сілы ЛСО» і ў гіравым спорце. Хлопцы былі адзначаны пры падвядзенні вынікаў на ўрачыстым закрыцці Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.

Алеся САМАТОЙ, «Віцьбічы».