Да 2015 году ў Віцебскай вобласці плануецца пабудаваць два ветрапаркі
3 лютага, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Два ветрапаркі арыенціровачнай устаноўленай магутнасцю 40 МВт кожны плануецца пабудаваць у Віцебскай вобласці да 2015 года. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела энергетыкі і паліва аблвыканкама Сяргей Шматаў.
Мяркуемы аб'ём інвестыцый па кожным праекце складае каля 55 млн. еўра, тэрмін акупнасці - каля 10 гадоў. У якасці перспектыўных пляцовак для ўзвядзення ветраэнергетычных установак вызначаны Лёзненскі і Гарадоцкі раёны. Тут ужо праведзены першапачатковыя замеры паветраных патокаў, вывучаны характарыстыкі месца і шэраг іншых паказчыкаў, неабходных для рэалізацыі праектаў.
Зацікаўленасць у супрацоўніцтве ў сферы ветраэнергетыкі праяўляюць іспанскія і чэшскія інвестары, цяпер вядуцца перамовы з патэнцыйнымі ўдзельнікамі праектаў. У прыватнасці, іспанскія бізнесмены гатовыя разглядаць магчымасці стварэння сумеснай прадпрыемства з беларускімі партнёрамі, у тым ліку з РУП "Віцебскэнерга", адзначыў Сяргей Шматаў.-0-