Два ваенныя самалёты ўстаноўлены ў Сенне да абласных «Дажынак-2016».
Як распавёў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сянненскага райвыканкама Сяргей Мяцеліца, самалёты будуць стаяць побач з БТР, БМП, САУ, артылерыйскімі прыладамі. Нядаўна была дастаўлена платформа легендарнай «катюшы» – аўтамабіль «ЗІС». Неўзабаве на ёй з'явіцца макет мінамётнай рэактыўнай устаноўкі.
Дарэчы, парк Трох Герояў названы ў гонар пахаванага тут экіпажа «катюшы», які загінуў 26 чэрвеня 1944 года каля вёскі Кажамякі. Падчас бою з буйной групоўкай праціўніка мінамётная рэактыўная ўстаноўка была пашкоджана. Больш за шэсць гадзін Цімафей Светлічны, Сяргей Барадулін і Павел Назаранка стрымлівалі націск ворага. У сакавіку 1945-га ўсім траім пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Сяргей Ляшук, фота аўтара. «Віцебскія весці».