Да 2011 году ў Віцебскай вобласці будзе пабудавана два завода па вытворчасці торфапрадукцыі
27 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Два сучасныя заводы па выпуску прадукцыі з тарфу будуць пабудаваны ў Віцебскай вобласці да 2011 года. Аб гэтым паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама, дзе разглядаўся ход выканання дзяржаўнай праграмы "Торф" на 2008-2010 гады і на перыяд да 2020 года.
Прадпрыемства па вытворчасці тарфяных брыкетаў будзе пабудавана ў Чашніцкім раёне, фабрыка пелет запрацуе ў Докшыцкім раёне. Магчыма, што да стварэння прадпрыемства ў Докшыцкім раёне будуць прыцягнуты замежныя інвестары.
Акрамя таго, працягнецца рэканструкцыя 20 таргаздабываючых прадпрыемстваў. Як падкрэсліў Аляксандр Азярэц, пры гэтым будзе рабіцца стаўка на высокатэхналагічнае абсталяванне, якое дазваляе значна знізіць затраты і пашырыць асартымент прадукцыі. Так, устаноўка фінскіх комплексаў для здабычы кавалкавага тарфу на прадпрыемствах "Віцебскаблгаз" і "Віцебскэнерга" дала магчымасць знізіць сабекошт адной тоны кавалкавага тарфу з Br105 тыс. да Br36 тыс.
У 2009 годзе ў рэспубліцы плануецца здабыць 2,7 млн.т тарфу і вырабіць 1,24 млн.т паліўных брыкетаў. Да 2020 года дзяржаўнай праграмай намечана павялічыць здабычу тарфу да 7,5 млн.т, з якіх 4,5 млн.т будзе выкарыстана ў энергетыцы, 3 млн.т - у сельскай гаспадарцы.-0-