Дваццаць нямецкіх боепрыпасаў знішчана ў Глыбоцкім раёне

16 чэрвеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Дваццаць боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны нямецкай вытворчасці выяўлена і знішчана ў Глыбоцкім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-групе ўпраўлення КДБ па Віцебскай вобласці. Месцазнаходжанне выбухованебяспечных прадметаў было ўстаноўлена супрацоўнікамі ўпраўлення падчас аператыўных мерапрыемстваў. Усяго было выяўлена 10 бронебойных і 10 асколачна-фугасных снарадаў калібра 75 мм сумарнай магутнасцю 14 кг у трацілавым эквіваленце. Небяспечную знаходку размініравалі і ліквідавалі вайскоўцы сапёрнай роты воінскай часці Полацка.-0-