Дзве аграсядзібы Віцебскай вобласці названы лепшымі аграсядзібамі года Беларусі

Дзве аграэкасядзібы Віцебскай вобласці сталі пераможцамі конкурсу на лепшую аграэкасядзібу года ў Беларусі адразу ў некалькіх намінацыях.


Белаграпрамбанк назваў фіналістаў штогадовага конкурсу па розных намінацыях. Удзельнікі ад Віцебскай вобласці сталі лідарамі адразу ў трох намінацыях. А менавіта, аграэкасядзіба «Запаведны востраў» (вёска Шо, Глыбоцкі раён) перамагла ў дзвюх намінацыях – «Прызнанне» і «Экасядзіба», а вось аграэкасядзіба «Утрына» (вёска Моргі, Глыбоцкі раён) адзначана за інавацыйны падыход.

Таксама ў ліку лідараў, але ўжо ў іншых намінацыях, апынуліся дзве сядзібы Гродзенскай вобласці (аграэкасядзібы «Альхово» і «У хутарской тиши» Ваўкавыскага раёна) і «Рыбацкая Пульва» Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Уладальніка Гран-пры журы пакуль не назвала. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на лепшую араэкасядзібу года Беларусі адбудзецца ў рамках спецыялізаванай канферэнцыі па пытаннях развіцця аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь у лістападзе.

"Віцебскія весці".