Дзьве гімназіі Віцебскай вобласьці ўдастоены знака адрозьненьня францускага міністэрства адукацыі
Такім прэстыжным знакам адзначаны гімназія №9 Віцебска і гімназія №1 Наваполацка за ўзровень выкладання французскай мовы.
Высокая ацэнка атрымана ўстановамі адукацыі ў выніку працэсу дбайнага адбору за ўклад у папулярызацыю двухмоўных франкафонных секцый Беларусі.
Лэйбл «LabelFrancEducation» – гэта знак якасці, прысвоены міністрам замежных спраў Францыі замежным школам, якія прадастаўляюць па-за межамі Францыі і ў межах уласнай нацыянальнай адукацыі двухмоўную франкамоўную адукацыю. Дарэчы, у Беларусі такой ацэнкі ўдастоены 4 школы, а ў Расіі толькі тры і толькі адна ва Украіне.
Новы статус дае школам пэўныя прывілеі, у тым ліку прадастаўляе магчымасці фінансавай падтрымкі інавацыйнай педагагічнай дзейнасці і ўдзелу ў семінарах кіраўнікоў альбо каардынатараў двухмоўных франкафонных секцый навучальных устаноў, удастоеных знака адрознення.