Дзьве абноўленыя апэрацыйныя адкрыліся ў Віцебскай абласной клінічнай лякарні

Две обновленные операционные открылись в Витебской областной клинической больнице
Шматфункцыянальныя аперацыйныя прызначаны для аказання экстраннай медыцынскай дапамогі, перш за ўсё, пацыентам з цяжкай спалучанай траўмай, у тым ліку пасля дарожна-транспартных здарэнняў. Будуць тут праводзіцца і планавыя ўмяшанні для пацыентаў нейрахірургічнага профілю, што дазволіць знізіць час чакання аператыўнага лячэння.


– Увод у строй гэтых аб'ектаў адкрывае пяцігодку якасці, абвешчаную кіраўніком дзяржавы, – адзначыў галоўны ўрач ВАКБ Яўген Матусевіч. – І гэта вельмі важна, таму што якасць – гэта найважнейшы аспект аказання медыцынскай дапамогі. Мадэрнізацыя і аснашчэнне аперацыйных абсталяваннем дазволіць на больш высокім узроўні аказваць медыцынскую дапамогу. Літаральна з заўтрашняга дня яны ўступаюць у строй.

У шматфункцыянальных аперацыйных ёсць магчымасць працаваць некалькім брыгадам спецыялістаў адначасова, калі паступае, напрыклад, пацыент з мноствам траўм і ёсць неабходнасць задзейнічаць траўматолагаў, хірургаў, нейрахірургаў, афтальмолагаў. Абласная бальніца мае поўны штат такіх спецыялістаў.

– На базе нашай установы сфарміраваны гарадскі цэнтр для пацыентаў з цяжкімі спалучанымі траўмамі, – адзначыў галоўны ўрач. – Самыя складаныя, цяжкія з іх шпіталізуюцца ў абласную бальніцу, дзе аказваецца экстранная дапамога, пры неабходнасці – рэанімацыйныя мерапрыемствы і далей яны накіроўваюцца ў стацыянар.

Да гэтага вышэйназваныя аперацыйныя не працавалі некалькі гадоў пасля таго, як падчас пандэміі СOVID-19 выкарыстоўваліся для пацыентаў гэтага профілю, як растлумачыў Яўген Матусевіч. Мадэрнізацыю правялі за чатыры месяцы. На рамонт і набыццё абсталявання затрачана 410 тыс. рублёў.

"Віцебскія весці"