Дзьве спартсмэнкі з Віцебшчыны трапілі ў топ найлепшых бегуноў у гісторыі Беларусі
Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі апублікавала спіс 9 найлепшых бегуноў у гісторыі нашай краіны. Усе яны выключна прадстаўніцы прыгожага полу. Сярод іншых у пералік трапіла дубровенка Алеся Турава і аршанка Аліна Талай.
Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі апублікавала спіс 9 найлепшых бегуноў у гісторыі нашай краіны.
Усе яны выключна прадстаўніцы прыгожага полу. Сярод іншых у пералік трапіла дубровенка Алеся Турава, якая ўстанавіла ў 2002 годзе сусветны рэкорд на 3 кіламетры з перашкодамі на турніры ў Польшчы, а праз 4 гады яна стала наймацнейшай на чэмпіянаце Еўропы.
У адрозненне ад калегі, якая завяршыла спартыўную кар'еру, аршанка Аліна Талай, відаць, знаходзіцца на піку сваёй спартыўнай кар'еры. Пацвярджэнне таму — «бронза» ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі на нядаўнім чэмпіянаце свету ў Пекіне. У паслужным спісе нашай зямлячкі 3-е месца на чэмпіянаце свету ў залах, «серабро» чэмпіянату Еўропы і выхад у паўфінал Алімпійскіх гульняў-2012 у Лондане.