Дзве студэнткі ВДУ імя П.М. Машэрава прадставяць Віцебскую вобласць на конкурсе «Міс Беларусь». Хварэем за нашых!
Як паведаміла карэспандэнту «Віцебскіх вестак» прарэктар па выхаваўчай рабоце ВДУ імя П.М. Машэрава Юлія Бежанарь, з абедзвюма студэнткамі яны пастаянна падтрымліваюць сувязь, дзяўчаты ў захапленні ад узроўню падрыхтоўкі да нацыянальнага конкурсу. Ужо прайшла рэпетыцыя ў касцюмах.
«Мы рады, што дзве нашы студэнткі выйшлі ў фінал і ўскладаем на іх вялікія надзеі, – кажа Юлія Пятроўна. – Вялікую падтрымку ў падрыхтоўцы да конкурсу ім аказаў і ВНУ, і ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама. 10 верасня на трох аўтобусах у Мінск адправяцца групы падтрымкі ад факультэтаў, дзе вучацца дзяўчаты, і ад БРСМ. Несумненна, паедзе і наш рэктар Валянціна Багатырэва».
Кампетэнтнае журы, у склад якога ўвойдуць зоркі мастацтва, моды і спорту, абярэ самую прыгожую беларуску. Менавіта яна, адзіная і непаўторная, прадставіць нашу краіну на конкурсе "Міс свету".
Арганізатарамі Нацыянальнага конкурсу з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная школа прыгажосці.