Рух на аўтадарозе Р25 у Віцебскай вобласці абмяжуюць 28 ліпеня
Рух на аўтадарозе Р25 у Віцебскай вобласці абмяжуюць 28 ліпеня з-за першынства па веласпорце. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Абмежаванні на Р25 Віцебск - Сянно - Талачын звязаны з правядзеннем адкрытага першынства Беларусі па веласіпедным спорце.З 10.00 да 13.00 рух абмяжуюць з 12-га кіламетра аўтадарогі на адрэзку вёска Машканы (Н3503) - Сянно (Р86) да 12-га кіламетра аўтадарогі (Сянно - Віцебск).
ДАІ рэкамендуе аўтааматарам загадзя выбіраць маршрут з улікам часовых змен у руху."БЕЛТА"