Рух на трасе Р20 Віцебск - Полацк - мяжа Латвіі абмяжуюць 9 і 11 чэрвеня
Рух на трасе Р20 Віцебск - Полацк - мяжа Латвіі абмяжуюць 9 і 11 чэрвеня. Дарогу задзейнічаюць падчас правядзення адкрытага чэмпіянату і першынства Беларусі па веласіпедным спорце, паведамілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
У наступныя пятніцу і нядзелю рух аўтатранспарту па аўтадарозе з 10-га па 24-ы км будзе абмежаваны з 10.00 да 13.00.
У наступныя пятніцу і нядзелю рух аўтатранспарту па аўтадарозе з 10-га па 24-ы км будзе абмежаваны з 10.00 да 13.00.
ДАІ раіць кіроўцам улічваць дадзеную інфармацыю пры пабудове сваіх маршрутаў.
"БЕЛТА"