Двое аматараў прыроды з Шаркаўшчынскага раёна заплацяць па Br4 млн. за прысваенне чужога ўлову рыбы
19 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Буйны штраф заплацяць двое аматараў прыроды за прысваенне ўлову з забароненых прылад лову, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах і аналізу судовай практыкі пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Арэхва.
Адпачываючы на возера Карцея ў Шаркаўшчынскім раёне, двое мужчын выпадкова выявілі ў меражах і сетцы 12 лінёў, тры шчупакі і тры чырвонапёркі. Асабліва не задумваючыся, прыхільнікі рыбнай лоўлі пагрузілі здабычу ў машыну і паехалі дзяліць. Аднак іх вясёлкавыя мары развеялі супрацоўнікі праваахоўных і прыродаахоўных органаў, якія знаходзіліся ў гэты час у рэйдзе.
Сысці ад адказнасці аматарам "лёгкага хлеба" не ўдалося, бо іх дзеянні былі зафіксаваныя на відэакамеру. Цяпер за прысваенне рыбы ім давядзецца заплаціць Br6 млн. штрафу, а таксама пакрыць Br3 млн. шкоды, нанесенай прыродзе.-0-