Двое нелегальных мігрантаў з Камеруна затрыманы ў Воршы

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Двое нелегальных мігрантаў з Камеруна затрыманы ў Воршы. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю МУС Беларусі. Грамадзяне Камеруна былі затрыманы супрацоўнікамі Аршанскага РАУС пры адпрацоўцы тэрыторыі чыгуначнага вакзала. Візы, прызначаныя для ўезду на тэрыторыю Беларусі, у іх адсутнічалі. Вырашаецца пытанне дэпартацыі.-0-