Двое падлеткаў выратаваны з вострава на рацэ ў Міёрскім раёне
29 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Двое падлеткаў выратаваны з вострава на рацэ Заходняя Дзвіна ў Міёрскім раёне, паведаміла карэспандэнту БелТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.
Надзвычайная сітуацыя адбылася каля горада Дзісна. 16-гадовы юнак вырашыў разам са сваёй 17-гадовай сяброўкай палюбавацца ўвечары на ледаход на Заходняй Дзвіне. Месцам для назірання быў абраны востраў на рацэ. Дабрацца да яго хлопец з дзяўчынай змаглі, а самастойна выбрацца, усвядоміўшы небяспеку свайго становішча, не адважыліся.
Дапамогу ў складанай сітуацыі маладым людзям аказалі супрацоўнікі МНС, якія даставілі іх да берага на катэры.-0-