Двое расейцаў спрабавалі вывезьці ў Тулу менчанак для заняткаў прастытуацыяй

15 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Двое расіян спрабавалі вывезці ў Тулу жыхарак Мінска для занятку прастытуцыяй, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастановаў па крымінальных справах і аналізе судовай практыкі пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Арэхв. Дзяўчына 1988 года нараджэння і яе 32-гадовы сужыцель на розных сайтах у Інтэрнэце пазнаёміліся з чатырма мінчанкамі ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў і прапанавалі ім заняцца прастытуцыяй у Туле. Непрацуючыя беларускі аказаліся паддатлівымі на "лёгкі" хлеб, а таму пагадзіліся. Сустрэча адбылася ў Оршы. Аднак далейшаму супрацоўніцтву перашкодзілі прадстаўнікі праваахоўных органаў, якія затрымалі небяспечных працадаўцаў і вызвалілі патэнцыйных ахвяр сэксуальнай эксплуатацыі. За спробу вывесці дзяўчат за мяжу для занятку прастытуцыяй грамадзяне Расіі асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Адбываць працяглае пакаранне ім трэба будзе ў папраўчых установах на тэрыторыі Беларусі.-0-