Дворы для дзятвы
"Дворы для дзетвары" маюць намер ствараць юныя парламентарыі Лёзненскага раёна. Першая моладзевая палата ў сельскім раёне Віцебскай вобласці запрацавала пры Лёзненскім раённым Савеце дэпутатаў, расказала карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Ірына Кудраўцава.
Галоўная мэта юных дэпутатаў - наладзіць канструктыўны дыялог раённай улады і моладзі. Раённая ўлада ў сваю чаргу гатова не толькі весці дыялог, дапамагаць дзецям асвойваць асновы грамадскай дзейнасці, але і мае намер выяўляць сярод іх тых, хто мае задаткі нефармальных лідараў, каб у далейшым рыхтаваць з іх кіраўнікоў як для органаў улады, так і для рэальнага сектара эканомікі.
У склад першай раённай моладзевай палаты ўвайшлі 23 школьнікі. Усе яны выбіраліся сваімі аднагодкамі на альтэрнатыўнай аснове, рыхтавалі перадвыбарныя праграмы, выступалі сярод сваіх выбаршчыкаў. Як і ва "ўзрослым" Савеце дэпутатаў, маладыя выбраннікі сфарміравалі камісіі. Іх прэрагатывай стане абмеркаванне моладзевых пытанняў і вынясенне іх на разгляд у адпаведныя структурныя падраздзяленні райвыканкама, пастаянныя камісіі Лёзненскага Савета дэпутатаў.
Маладыя парламентарыі ўжо вызначылі найважнейшыя праекты 2013 года. У лік прыярытэтных увайшло добраўпарадкаванне ўласнымі сіламі адной з дзіцячых пляцовак. Магчыма, што гэты праект, які яны назвалі "Дворы для дзетвары", атрымае далейшае развіццё. У планах таксама арганізацыя выставы самадзейных маладых мастакоў, адраджэнне руху КВЗ. Пад асаблівай увагай маладых парламентарыяў будуць ветэраны вайны і самотныя пенсіянеры.
У Віцебскай вобласці ў цяперашні час моладзевыя парламенты створаны ў Наваполацку і Лёзненскім раёне.