Джып-фэстываль з элемэнтамі трофі-рэйду «Жара-2015» пройдзе на Віцебшчыне 24 – 26 ліпеня
Для правядзення рэспубліканскага спаборніцтва па GPS-арыентаванні з пераадоленнем бездарожжа на поўнапрывадных аўтамабілях і квадрацыклах абраны Бешанковіцкі раён. У спаборніцтвах, якія ў нашай вобласці адбудуцца трэці раз, возьмуць удзел больш за 50 аўтамабіляў і каля 200 вядомых спартсменаў і гасцей з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Як патлумачылі арганізатары мерапрыемства (Беларускі пазадарожны «JEEP-CLUB» пры падтрымцы віцебскага клуба «Паўночны рубяж»), асноўным спаборніцкім фактарам трофі-рэйду з'яўляецца ўзяцце кропак GPS у пэўны прамежак часу (ліміт – 7 гадзін). Удзельнікі самастойна фіксуюць праходжанне трасы пры дапамозе лічбавага фотаапарата: у пэўных месцах (кропка GPS) робяць здымак, на якім павінны быць бачныя машына са стартавым нумарам, член экіпажа і «унікальны прадмет» (гэта можа быць камень, дрэва, пень і г. д. з нанесеным апазнавальным знакам (нумарам кропкі)).
Джып-фестываль уключае не толькі спаборніцкую частку, але і цікавую вечаровую шоу-праграму.
Алена Пятрова, "Віцебскія весці"