Джып-фэстываль "Жара-2015" запрашае 24-26 ліпеня ў Сянненскі раён

Джип-фестиваль "Жара-2015" приглашает 24-26 июля в Сенненский район

Больш за 200 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ джып-фестываль з элементамі трофі-рэйду "Жара-2015". Як паведамілі арганізатары, рэспубліканскія спаборніцтвы па GPS-арыентаванні пройдуць з 24 па 26 ліпеня ў Сенненскім раёне (Віцебская вобласць).

Джып-фестываль арганізуецца ў Віцебскай вобласці ўжо трэці раз. Традыцыйна ў ім бяруць удзел вядомыя ў нашай краіне спартсмены, такія як Артур Туманаў, Рыгор Панасюк і іншыя. У праграме мерапрыемства пераадоленне бездарожжа на поўнапрывадных аўтамабілях і квадрацыклах (трофі-рэйд). "Праходжанне некаторых адрэзкаў маршруту, у тым ліку спецучасткаў, патрабуе вялікіх магчымасцей тэхнікі і высокай падрыхтоўкі ўдзельнікаў. Таму звычайна аўтамабілі рыхтуюць да спаборніцтваў у спецыяльных майстэрнях або самастойна. Хуткасці на маршруце трофі-рэйду невысокія, таму асноўная ўвага надаецца надзейнасці тэхнікі", - адзначылі арганізатары.

Асноўным спаборніцкім фактарам трофі-рэйду з'яўляецца ўзяцце кропак GPS у пэўны прамежак часу (ліміт 7 гадзін). Удзельнікі самастойна фіксуюць праходжанне трасы пры дапамозе лічбавага фотаапарата - у пэўных месцах (кропка GPS) робяць фотаздымак, на якім павінны быць бачныя машына са стартавым нумарам, член экіпажа і "унікальны прадмет" (гэта можа быць камень, дрэва, пень і г.д. з нанесеным апазнавальным знакам).

На маршруце прадугледжаны зоны для гледачоў, на якіх любы ахвотны зможа ўбачыць праходжанне аўтамабілямі спецучасткаў (адрэзкаў маршруту, пракладзенага па бездарожжы, з кантрольным часам праходжання).

У праграму ўваходзіць не толькі спаборніцкая частка, але і вячэрняя шоў-праграма. Старт спаборніцтвам будзе дадзены 25 ліпеня ў 10.00, узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 26 ліпеня ў 12.00.

Арганізатар мерапрыемства - беларускі пазадарожны "JEEP-CLUB" пры падтрымцы віцебскага клуба "Паўночны рубяж".