ЕАБР адкрывае БПС-Банку крэдытныя лініі на $50 млн.
7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) і ААТ "БПС-Банк" падпісалі асноўныя ўмовы па крэдытных лініях для фінансавання кліентаў беларускага банка на агульную суму да $50 млн. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў ААТ "БПС-Банк".
Крэдытныя лініі прадастаўляюцца для фінансавання экспартна-імпартных гандлёвых аперацый кліентаў банка, а таксама для фінансавання суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу на суму да $25 млн. кожная. У прыватнасці, у рамках лініі па фінансаванні гандлёвых аперацый прадугледжваецца як прамое фінансаванне, так і пацвярджэнне абавязацельстваў па дакументарных акрэдытывах, гарантыях. Фінансаванне суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь прадугледжвае прадастаўленне крэдытаў такім прадпрыемствам на набыццё і мадэрнізацыю асноўных сродкаў, укараненне новых тэхналогій, развіццё навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, развіццё экспартна-арыентаванай і імпартазамяшчальнай дзейнасці, пашырэнне ўзаемнага гандлю і інвестыцый эканамічных суб'ектаў дзяржаў - удзельніц ЕАБР, пашырэнне і дыверсіфікацыю бізнесу.
Акрамя таго, ААТ "БПС-Банк" прызначаны банкам-агентам урада Рэспублікі Беларусь па крэдыце, што прадастаўляецца ЕАБР РУП "Віцебскэнерга" для фінансавання інвестыцыйнага праекта "Будаўніцтва Полацкай ГЭС на р. Заходняя Дзвіна". Сума крэдыту - $99,8 млн.
ААТ "БПС-Банк" з'яўляецца адным з найбуйнейшых банкаў Беларусі. 11 снежня 2009 года ў Мінску было падпісана пагадненне аб куплі Сбербанкам Расіі 93,27% акцый ААТ "БПС-Банк" і інвестыцыйнае пагадненне аб доўгатэрміновым развіцці БПС-Банка. Прадпрыемствам дзяржаўнай формы ўласнасці належыць 2,41% акцый банка, прыватным акцыянерам - 4,32%.
Пачатак працы на рынку банкаўскіх паслуг для прыватных кліентаў быў пакладзены банкам у 1991 годзе. Сёння па сукупнасці сродкаў насельніцтва на рахунках ва ўсіх валютах ААТ "БПС-Банк" займае трэцяе месца сярод беларускіх банкаў.-0-