Аднаразовая дапамога будзе выдадзена воінам-афганцам і сем'ям загінулых
У сувязі з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 24-й гадавінай вываду
савецкіх войскаў з Афганістана Віцебскі гарвыканкам прыняў рашэнне аказаць аднаразовую матэрыяльную дапамогу
У сувязі з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 24-й гадавінай вываду
савецкіх войскаў з Афганістана Віцебскі гарвыканкам прыняў рашэнне аказаць аднаразовую матэрыяльную дапамогу ў памеры 500 тысяч рублёў ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, якія атрымалі інваліднасць з прычыны раненняў, сем'ям ветэранаў, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку і службовых абавязкаў. Усяго ў спісачным рэестры выплат па Віцебску значацца 39 адрасоў.
Падобныя рашэнні прыняты і іншымі гар(рай)выканкамамі вобласці. Былыя воіны-інтэрнацыяналісты, якія працуюць, будуць заахвочаны па месцы занятасці.