Адзіны дзень скідак пройдзе на Віцебшчыне 29 жніўня

Единый день скидок пройдет на Витебщине 29 августа

Віцебшчына далучыцца да агульнарэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень зніжак», у рамках якой 29 жніўня будуць зніжаны цэны на асартымент нехарчовых тавараў.

Чакаецца, што ўдзел у ёй прымуць звыш 400 гандлёвых аб'ектаў. Традыцыйна прыдзвінцы змогуць здзейсніць прыемныя пакупкі ў крамах ААТ «Віцебскі ўнівермаг», «Віцебскія дываны», «Сцяг індустрыялізацыі», філіялах ААТ «8 сакавіка», «Пінскі трыкатаж», «Бабруйсктрыкатаж», «ТАА «ЛюбаваЛюкс» і інш. Памер зніжак складзе 15-20% за кошт узгодненага зніжэння цэн вытворцамі і надбавак гандлёвымі арганізацыямі. Гэта павінна паспрыяць павышэнню пакупніцкай актыўнасці і павелічэнню рознічнага тавараабароту, паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама. Так, па выніках аналагічнай акцыі, якая праходзіла 2 мая, дадатковы тавараабарот склаў 6,4 млрд рублёў.

Дарэчы, падобная акцыя ў бягучым годзе трэцяя па ліку і, як правіла, праводзіцца раз у квартал. Плануецца, што наступны «Адзіны дзень зніжак» адбудзецца ў лістападзе.

Вольга Булавка, «Віцебскія весці».