Адзіны ўрок памяці аб трагедыі ў вёсцы Ола пройдзе ў школах Беларусі 14 студзеня

Единый урок памяти о трагедии в деревне Ола пройдет в школах Беларуси 14 января
Адзіны ўрок памяці, прысвечаны трагедыі ў вёсцы Ола, пройдзе ў школах Беларусі 14 студзеня. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным адукацыйным інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.



Змест урока накіраваны на паглыбленне ведаў навучэнцаў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, фарміраванне разумення каштоўнасці чалавечага жыцця і міру, адмоўных адносін да гвалту, асуджэнне дзеянняў, якія вядуць да гібелі людзей.

Акадэміяй адукацыі распрацавана прыкладная матрыца для правядзення ўрока ў 1-4, 5-8, 9-11-х класах. З матэрыяламі да маючага адбыцца ўрока памяці можна азнаёміцца на Нацыянальным адукацыйным партале.

"Віцебскія весці"