Эфектыўнасць выкарыстання дзяржмаёмасці абмеркавалі на выязным пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў у Гарадку

Сустрэча актыву дэпутацкага корпуса Віцебшчыны была прысвечана выкананню даручэння Прэзідэнта Беларусі па павышэнні эфектыўнасці кіравання, удасканаленню структуры і складу дзяржаўных актываў, уцягванню ў эканамічны абарот неэфектыўна выкарыстоўваемых будынкаў і збудаванняў.

– Дзейнасць у гэтым напрамку – адзін з аспектаў дасягнення паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці. Таму пошуку новых уласнікаў для невыкарыстоўваемай маёмасці і зносу аб'ектаў, якія ўяўляюць пагрозу для жыцця і здароўя грамадзян, надаецца асаблівая ўвага. Напрыклад, дзякуючы ўцягванню ў гаспадарчы абарот пустуючых пабудоў у мінулым годзе бюджэты гарадоў і раёнаў папоўніліся на 3 млн рублёў, за пяць месяцаў 2022-га – ужо на 2,2 млн. Інвестараў прыцягвае надзейная сістэма дзяржаўнай рэгістрацыі і ўліку, — сказаў намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Хрыстафораў. — У цэлым працу органаў мясцовай улады можна адзначыць з пазітыўнага боку. Аднак ёсць шэраг недахопаў, на якія варта звярнуць увагу, каб павысіць эфектыўнасць.







Пасля завяршэння пасяджэння прысутныя ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Неўміручасць» на галоўнай плошчы Гарадка, наведалі шэраг знакавых для раёна аб'ектаў, уведзеных нядаўна ў строй. Напрыклад, авечкагадоўчы комплекс РВУП «Віцебскае племпрадпрыемства» у вёсцы Пшанічна, аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН, шматфункцыянальны комплекс райпо і гандлёвыя цэнтры ў горадзе.