ЭКА Стыль у Віцебску!
2013 год Рашэннем кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў абвешчаны Годам экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя ў СНД.
Рэкламна-гумарыстычны моладзевы фестываль, ён жа РГМФ-2013, сімвал якога - мілы дракончык, не застаўся абыякавым да пытанняў беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў, навакольнага асяроддзя, а галоўнае - гатовых прадэманстраваць сваю экалагічную культуру.
Сотні маладых людзей ад 18 да 31 года і старэйшыя, якія вучацца ці працуюць, але неабыякавыя і актыўныя, а самае галоўнае генеруюць станоўчыя эмоцыі і новыя ідэі сустрэнуцца на ”ЭКА Style“, які адбудзецца 29 сакавіка 2013 года ў доме культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Удзельнікаў гульні, а гэта каманды ”Доктар Zoiberg“ (ВГАВМ), ”Сфуфырка“ (ПГУ), ”Кругом галава“ (зборная г.Орша), гасцей і гледачоў чакаюць да 17.00 і ўсе, хто далучыцца, не толькі цікава, але і з карысцю правядуць вечар, бо кожная каманда ўяўляе сабой крэатыўнае рэкламнае агенцтва, якое атрымала заданне на распрацоўку: сваёй візітнай карткі ”ЭКА–сістэма“, ”ЭКА – дрэс-код“, экалагічна чыстага прадукту - «рromotion», знешняй рэкламы «ЭКА-турызм», гімна чыстай вадзе «ЭКА-AQUA» (музычны конкурс).
Прэс-канферэнцыя прызначана на 16.30, а падрабязны рэгламент фестывалю на сайце rumf.by .