Экалагічная сітуацыя і палітычны парадак дня: Савет пастаянных прадстаўнікоў краін СНД праводзіць пасяджэнне ў Віцебску
Выязное пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці праходзіць у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава.
Пасяджэнне праходзіць у некалькі незвычайным фармаце. Яно стала трэцяй выязной сустрэчай пастаянных прадстаўнікоў краін СНД. Як чакаецца, гэтай традыцыі будуць прытрымлівацца і ў будучыні. "Хацелася б, каб надзвычайныя і паўнамоцныя паслы краін СНД, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Беларусь, змаглі паглядзець і эканамічны патэнцыял нашай краіны непасрэдна на месцах, пазнаёміліся з сацыяльна-эканамічным, культурным жыццём рэгіёнаў, з патэнцыялам для магчымага супрацоўніцтва сваіх краін з рэгіёнамі Беларусі", — адзначыў першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта СНД Леанід Анфімаў.
Члены Савета пастаянных прадстаўнікоў абмяркоўваюць некалькі пытанняў, сярод якіх — работа Міждзяржаўнага экалагічнага савета краін СНД. Таксама яны сфарміруюць праект парадку дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД: гэтая сустрэча пройдзе ў кастрычніку ў Нур-Султане. Акрамя іншага, бакі абмяркуюць рэалізацыю плана мерапрыемстваў па правядзенні ў Садружнасці Года народнай творчасці і культурнай спадчыны ў 2022 годзе. Гэты план уключае 89 мерапрыемстваў агульнагуманітарнай накіраванасці па захаванні традыцый народнай творчасці, гісторыка-культурнай спадчыны, культурнай спадчыны ў галіне мастацтваў, літаратуры, а таксама ў галіне спорту і турызму.
"Пытанне, звязанае з экалагічнай абстаноўкай у краінах Садружнасці і ў цэлым у свеце, вельмі надзённае і для нашай краіны, і для Расіі, - сказаў Леанід Анфімаў. - Мы бачым, што ў асобных рэгіёнах то затапляе, у іншых адбываюцца масавыя пажары. І змены клімату закранаюць не толькі рэгіянальныя краіны, а цэлыя кантыненты, Еўропа гарыць уся".