Экалагічная сцежка на балоце Ельня прырасце яшчэ больш чым на 1 км

Экологическая тропа на болоте Ельня прирастет еще более чем на 1 км
Семь гадоў таму на балоце Ельня быў пабудаваны экалагічны маршрут, па якім за гэты час прайшлі дзясяткі тысяч турыстаў і проста дапытлівых людзей, пашырылі сваё ўяўленне аб гэтым прыродным комплексе, яго флоры і фаўне.

Неўзабаве такую магчымасць атрымаюць і людзі з абмежаванымі магчымасцямі. У першую чаргу для іх, а таксама для зручнасці ўсіх, экалагічны маршрут прырасце яшчэ больш чым на 1 км па моцна пераўвільготненым участку сушы. Па Ельні можна будзе гуляцца, не замачыўшы ног, дзякуючы праекту «Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён».

Укладку масткоў ужо пачало прыватнае прадпрыемства «Капіталдрэўпрадукт», якое будавала экалагічны маршрут па балоце.

"Віцебскія весці".